Положили с двухсторонней пневмонией, на след. день поставили диагноз "остр.обстр. бронхит".
Хотели сбежать сразу
Серьезно встряхнулась. Много передумала.
Сегодня позвонили с работы и спросили, когда пойду в отпуск в след. году ))) Жизнь продолжается )
пампуйце эфір перадачы з Вольгай Гапеевай вось адсюль :) (таксама выкладзеныя запісы эфіраў з Глебам Лабадзенкам і Севярынам Квяткоўскім)

слухайце, крытыкуйце, выказвайцеся :)
- Mood:
good
калі пасля 9 класа, здаецца, нам на лета задалі "Вайну і мір", матуля параіла мне прапускаць месцы, дзе апісваюцца бітвы... а я не змагла так - прачытала ад коркі да коркі.
калі не пасьпяваю прачытаць цалкам раман да практычнага на журфаку, то абавязкова дачытваю пасьля...
а дачытаць "Параною" Марціновіча не магу. прачытала больш як палову. а далей... мо, гэта ад таго, што кніга мяне вельмі расчаравала?.. я чакала ад Віктара ого-го якога раману! а атрымала - правал, пустышку... я, канечне, і раней чытала слабыя рэчы. але знаходзіла сілы дачытаць. а тут... што рабіць?...
ЗЫ: Раман Томы Лісіцкай "Ідыёткі" прачытала адным махам, і яшчэ працягу хачу... Хто б мог падумаць... Што "Ідыёткі" мне спадабаюцца больш, чым "Параноя"
- Mood:
sad
Імя Уладзіміра Жылкі стаіць у шэрагу самых адметных дзеячаў беларускага Адраджэння. Яркі прадстаўнік паэзіі Заходняй Беларусі, ён заявіў пра сябе як арыгінальны майстар слова і перакладчык. У кнізе «Матылі» сабрана паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі.

А мне тут пашанцавала прыдумаць назву да кнігі Уладзіміра Жылкі, ды яшчэ і прадмову напісаць - мо каму цікава, прашу...

VIVERE MEMENTO! *
Свету не стае святла. Уладзімір Жылка (1900—1933) менавіта з тых паэтаў, якія святло памнажаюць. Святло і хараство.
Жылка адзіны, апроч Максіма Багдановіча, беларускі паэт, у якога можна закахацца на адлегласці ў стагоддзе, на адлегласці ў жыццё. Цудоўны, узнёслы, юны, далёкі і адначасна такі трапяткі, такі родны, такі блізкі. У яго паэзіі «узносіць нас туга да хараства».
Паэт на працягу ўсяго свайго паэтычнага шляху, шляху пошукаў непадробнага хараства ў свеце людзей і свеце слоў не перастае паўтараць:
( Чытаць далей... )
Яна такая заўжды розная, што ніколі не ўгадаеш, якой яна будзе ў наступную хьвілю...
Сустракаемся з ДЖЭЦІ ў прамым эфіры на НЭТрадыё ў перадачы СучБелЛіт у пятніцу, 11 сьнежня ў 22 00!
Музычныя заяўкі і пытаньні да ДЖЭЦІ пакідайце ў каментах.
і з вамі, тымі, хто слухаў... размаўлялі пра ўсё на сьвеце. пра цялесныя самапашкоджаньні, мадыфікацыі, шпількі і г.д.... начны эфір разьнявольвае. гэта круцяк!
дзякуй вам. вы мяне падтрымліваеце і даяце веру ў тое, што гэта сапраўды патрэбна!
запіс будзе на сайце ў панядзелак.
- Mood:
happy
часам: "Вы сімпатычная"
прыгожая і сампатычная. у чым розьніца?
першы выник прагугленага "красивая девушка":

"Симпатичная девушка":

- Mood:
crazy
Калі ня памятаеце, то нагадваю ;)
Сёньня, 4 сьнежня, з 22 да 23 00 у перадачы "СучБелЛіт" на НЭТрадыё - паэтка, перакладчыца, прыгожая дзяўчына Вольга Гапеева!
Як заўжды, мы ў прамым эфіры. Чакаю вашых пытаньняў да Вольгі :) Пачуемся!
- Mood:
working
маладзец Віктар Марціновіч! разыграў якасны спектакль: амаль усе паверылі.
спачатку заяўляе, што калі ягоную кнігу забароняць, то яна стане шалёна папулярнай. адкуль ён ведае, што забароняць? Параноя?..
пасьля пускае чутку пра тое, што такі забаранілі. Блогеры фшоке. як так? журналсіты пачынаюць пісаць артыкулы, маўляў, сапраўды, забаранілі. Віктар становіцца героям нумар адзін. журналісты НН забываюць, што акрамя параноі вакол "Параноі" ёсьць і іншыя праблемы: 5 артыкулаў - прысьвечаныя герою... Сам жа Віктар ў сваім блогу трагічна і пафасна піша: "Книгу сняли с oz.by Это все, дорогие друзья.Спасибо всем, кто успел прочитать." усе актыўна спачуваюць, абяцаюць любымі сродкамі набыць кнігу. "Памру - але Параною прачытаю!" - лозунг дня.
а дакумент дзе, дарагія мае? журналісты, вы зусім тупыя ці дзе? хто бачыў паперу, у якой напісана : "Раман Віктара Марціновіча "Параноя" афіцыйна забаронены да продажу на тэрыторыі РБ"? няможна проста так на словах нешта АФІЦЫЙНА забараніць. сказаў адзін нейкі гандляр - папросту трус (калі наагул сказаў, бо мая праверка высьветліла - фуфел усё, што нехта такое сказаў), што раман забаранілі прадаваць, нашыя "незалежныя" журналісты кінуліся абсмактваць: сенсацыя, скандал!!!
- Mood:
busy
Вось і да мяне дакаціўся ўсёісны праект Севярына. З тае нагоды колькі словаў пра ген і вірус беларускасьці, Данчыка з Барткевічам, першы выступ у Доме літаратара, трамплін ад Мінску да Менску і шмат чаго яшчэ.
- Mood:
working
не ўжывайце гэтае слова. заклінаю.
- Mood:
sad
Можа, сярод фрэндоў ёсьць музыкі, якім не хапае тэкстаў. З задавальненьнем напішу верш на вашу мелодыю. А то штосьці ў мяне творчая крыза. Прапановы прымаюцца заўсёды)
таму... ....таму мне вельмі прыемна, што мне прапанавалі весьці сваю калонку... нечакана. аж дух заняло, калі пазванілі з такой прапановай... мне адказна і страшна!.. і, мусіць, ранавата для калонкі... але :) напісала першы тэкст. нядаўна пазванілі з рэдакцыі, папрасілі фота. даслала. дзякуй вам, што дапамаглі з выбарам :) дэбютная калонка Асі Паплаўскай выйдзе ў наступную пятніцу, 11 сьнежня, у ЛіМе... Істотны дзень для мяне. Істотны.
- Mood:
energetic





