БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ
прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
- журналістыка
- найноўшая гісторыя
- філязофія/літаратура
А таксама - адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі
Навучаньне ў БК - бясплатнае
Заяўкі прамаюцца па 25 верасьня 2009г.
З умовамі паступленьня можна азнаёміцца тут
Дадатковая інфа пра БК тут
Піяр вітаецца:)
PS
"Канец словаў" можна разумець па-рознаму: як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту, невербальнае выказванне літаратара ці разьняволеную гульню сэнсаў з нагоды целаў і тэкстаў. Тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам - той прасторы, дзе ў галовах з'яўляюцца словы.
Фатографы арт-календара: Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі.
Фатографы тэкставай часткі: Ігар Саўчанка, Андрэй
( 13 аголеных літаратараў )
( Удзельнікі аб праекце )
( Пад вокладкай )
Набыць арт-календар "Канец словаў" можна ў краме "Падземка" (пр. Незалежнасьці, 43), кірмашы "Мир книг" (Купалы, 27), прэзыдыюме Акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66).
Да кожнага асобніка бонусам - ню-паштоўка! Пры набыцьці правярайце камплектнасьць:)
